Архив новостей
2026
Июнь
  Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
23 1 2 3 4 5 6 7
24 8 9 10 11 12 13 14
25 15 16 17 18 19 20 21
26 22 23 24 25 26 27 28
27 29 30 1 2 3 4 5
 
Як замацуеш, так і паедзеш

Як замацуеш, так і паедзеш

17.12.2010

Перакананы ўдзельнікі нядаўняга семінара, які праходзіў на базе ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Забудова» пад эгідай асацыяцыі «БАМАП». Тэма семінара гучала так: «Стварэнне бяспечных умоў працы — неабходная ўмова дзейнасці аўтатранспартных арганізацый».

Як адзначыў у сваім выступленні старшыня Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў Мікалай Іванавіч Баравой, месца правядзення семінара выбрана не выпадкова. «Забудова» — адно з самых буйных прадпрыемстваў рэспублікі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. З яго варот штодня выязджаюць дзясяткі велікагрузных аўтамабіляў і накіроўваюцца ў розныя куткі Беларусі, за яе межы. Акрамя таго, на тэрыторыі прадпрыемства дзейнічае мытны тэрмінал «Чысць», размешчаны на плошчы 9,4 тысячы кв. м, які ўключае складскія памяшканні, дзе можа захоўвацца адразу больш за тысячу тон разнастайных грузаў. Чысцінцы ўстанавілі партнёрскія адносіны з многімі міжнароднымі аўтаперавозчыкамі, што значна паскарае пошук для кліента аптымальнага варыянта дастаўкі тавараў з-за мяжы. Ужо дакладна адладжаны і працуюць схемы па транспарціроўцы на выгадных умовах грузаў з Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Германіі, Даніі, Польшчы і Чэхіі, а таксама марскіх кантэйнераў з Кітая, Японіі, Малайзіі, Інданезіі, ЗША.Нягледзячы на вынікі сусветнага фінансавага крызісу айчынныя аўтапрадпрыемствы здолелі дабіцца значнага росту эканамічных паказчыкаў. На семінары прагучалі наступныя лічбы: у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года план перавозак выкананы на 128,4 працэнта. Прычым, значны рост дасягнуты як у сектары грузавога абароту, так і ў перавозцы пасажыраў.Відавочна, што пры такіх тэмпах развіцця ўсё больш актуальным становіцца пытанне бяспекі на дарогах. У краінах Заходняй Еўропы, напрыклад, вялікім штрафам падвяргаюцца вадзіцелі, а таксама кіраўнікі і ўладальнікі прадпрыемстваў, якія грэбуюць існуючымі міжнароднымі нормамі перавозкі грузаў. На жаль, і некаторыя айчынныя аўтаперавозчыкі парушаюць гэтыя нормы. І вось заканамерны вынік: як толькі аўтапоезд з беларускімі нумарамі перасякае мяжу, напрыклад, Германіі, яго спыняе паліцэйскі патруль і пры аглядзе патрабуе ў вадзіцеля правільна замацаваць размешчаны на платформе буйнагабарытны груз. Заўвага, натуральна, суправаджаецца штрафам памерам да 170 еўра.

На думку ўдзельнікаў семінара, беларускім аўтатранспартным арганізацыям ужо сёння неабходна браць на ўзбраенне строгія еўрапейскія нормы і правілы. Колькасць аўтамабіляў на дарогах нашай краіны ўзрастае. Што тычыцца дарожна-транспартных здарэнняў, то іх, на жаль, не становіцца менш. Сумнае лідарства тут трымае Мінская вобласць. І хаця, як сведчыць статыстыка, вадзіцелі велікагрузных аўтамабіляў з’яўляюцца найбольш дасведчанымі і дысцыплінаванымі ўдзельнікамі дарожнага руху, прычына ДТЗ з іх удзелам у большасці выпадкаў адна — парушэнне правілаў перавозкі грузаў.

У пацвярджэнне гэтага было прадэманстравана некалькі відэаролікаў. Прыводзіліся вынікі даследаванняў, графікі і табліцы.

Удзельнікі семінара (а гэта кіраўнікі і спецыялісты буйных аўтапрадпрыемстваў Міншчыны, прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, прафсаюзаў, «Белдзяржстраху») атрымалі выдатную магчымасць абмеркаваць многія праблемы, звязаныя з аўтаперавозкамі. У тым ліку бяспеку дарожнага руху, якая была і застаецца адным з найважнейшых фактараў паспяховай дзейнасці аўтатранспартнай галіны.

 
Главная
Карта сайта
Обратная связь
English version
Русская версия
 
Вход
Логин:
Пароль:
    Беларусь помнит


    Актуальные интервью и публикации


 
Цены на топливо
руб. $
Аи-92-K5 2.57 0.92 0.79
Аи-95-K5 2.67 0.95 0.82
Аи-98-K5 2.891.03 0.89
ДТ-K5 2.67 0.950.82
Газ 1.35 0.48 0.41

Курсы валют
    Информация о загруженности установленных мест для перегрузки (перецепки)


    Очереди в пунктах пропуска через границу Республики Беларусь


    Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь


    ГТК РБ


© 2026 БАМАП
infohub@bamap.org
Дизайн и программирование:
Abiatec