Архив новостей
2026
Август
  Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
31 27 28 29 30 31 1 2
32 3 4 5 6 7 8 9
33 10 11 12 13 14 15 16
34 17 18 19 20 21 22 23
35 24 25 26 27 28 29 30
36 31 1 2 3 4 5 6
 
Стаўка на майстэрства

Стаўка на майстэрства

02.09.2011

Уздзенскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй па праве называюць кузняй кадраў не толькі для нашага раёна. З гадамі змянялася назва гэтай навучальнай установы (МТС, СПТВ-10, ПТВ-210, ліцэй), а сельскагаспадарчы профіль заставаўся нязменны. І галоўную стаўку тут рабілі на падрыхтоўку трактарыстаў і вадзіцеляў. Сёння ў ліцэі можна набыць спецыяльнасці трактарыставадзіцеля, повара-кандытара, цырульніка-швачкі, прадаўца-касіра, зваршчыка-вадзіцеля. Тут займаюцца 476 юнакоў і дзяўчат. На змену 117 выпускнікам гэтага года ў верасні прыйдзе 130 першакурснікаў. Сярод іх будзе і 30 юнакоў на новую спецыяльнасць – вадзіцель міжнародных перавозак. Прычым, калі для падрыхтоўкі такіх спецыялістаў давялося сёлета выбіраць паміж трыма аналагічнымі ўстановамі адукацыі – Дзяржынскім, Смалявіцкім і Уз-дзенскім сельгасліцэямі — быў абраны наш раён. Выйграць такі своеасаблівы тэндар уздзенцам удалося дзякуючы лепшай тэхнічнай базе і падрыхтаванасці кадраў.

— Яшчэ гадоў дваццаць назад пра такую спецыяльнасць у нашай навучальнай установе мы і марыць не маглі,— расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ліцэя Леанід Казіміравіч Бэсман,— бо на ўсёй савецкай прасторы грузаперавозкамі займалася адзіная дзяржаўная арганізацыя “Савтрансаўта”. Цяпер такіх кампаній шмат, і адчуваецца недахоп падрыхтаваных вадзіцеляў. Пэўную перападрыхтоўку вадзіцелі праходзяць, аднак гэтага ўжо недастаткова, каб упэўнена адчуваць сябе як у блізкім, так і ў далёкім замежжы. І калі ўлічыць, што ў той жа Італіі вадзіцеля міжнародных перавозак рыхтуюць тры гады, то і ў Беларусі, дзе была толькі перападрыхтоўка, гэта пытанне наспявала даўно. Ва-дзіцелю міжнародных перавозак недастаткова толькі граматна эксплуатаваць тэхнічныя сродкі, неабходна яшчэ мець навыкі мытнага афармлення грузаў, уменне пераадольваць моўны бар’ер. Увогуле, прадстаўляць сваю кампанію, краіну трэба дастойна.

І такія вывады з вуснаў спецыяліста гучаць пераканаўча, калі ўлічыць яго 15-гадовы стаж вадзіцеля-міжнародніка. Л. Бэсман аб’ехаў усю Еўропу, яму добра вядомы дарогі Германіі і Італіі, Бельгіі і Фінляндыі, Чэхіі і Славакіі, Венгрыі і Галандыі… Такі багаты практычны вопыт выкладчыка ў групе “дальнабойшчыкаў” будзе толькі на карысць справе.

Вядома, поспех любой справы залежыць ад тых спецыялістаў, якія бяруцца за яе, ад іх вопыту, энтузіязму, дзесьці і самаахвярнасці на карысць агульнай справе. І такіх людзей у гэтай навучальнай установе большасць. Асноўныя дысцыпліны будуць выкладаць карыфеі вытворчага навучання Эдуард Іосіфавіч Каліноўскі, Мікалай Канстанцінавіч Бондар, Іван Іванавіч Трус, Леанід Міхайлавіч Ханцэвіч. Дзе яны, там надзейнасць, гарантыя, упэўненасць. У многіх з іх толькі адзін запіс у працоўнай кніжцы.

У прыватнасці, Іван Іванавіч Трус прыйшоў у калектыў колішняга СПТВ-210 у 1983 годзе і, як прызнаецца, не ўяўляе сваё жыццё без аўтамабіля з літарай “У” на даху.

— У нас быў і застаецца дружны калектыў, вось і я затрымаўся ў ім на столькі гадоў, — кажа І. Трус. — Спачатку, пасля службы ў арміі, вучыў амаль сваіх равеснікаў, якім даваў не толькі ўрокі ваджэння, а і станаўлення, армейскага жыцця. І юнакам гэта было цікава, бо іх таксама чакала армія. Цяпер ужо вучу, можна сказаць, сваіх дзяцей. І мне цікава, бо многаму вучуся і ў іх. І хаця ў моладзі зараз іншыя інтарэсы, цяга да тэхнікі была і застаецца. Я магу ганарыцца сваімі выхаванцамі – перадавікамі сёлетняй уборачнай кампаніі Алегам Хвораставым, Сяргеем Міхаленем. Два мае сёлетнія выпускнікі, Віталій Дзёмін і Алег Казей, паступілі ў Барысаўскі каледж, каб набыць прафесію майстра вытворчага навучання.

Дарэчы, другі год у ліцэі вучыцца і сын І. Труса, які таксама быў заняты на жніве ў “Наднёмане”. І калі бацькоўскую дарогу выбіраюць сыны, а такую школу прайшлі дзеці многіх выкладчыкаў, то гэта сапраўды дарагога каштуе.

Па новай спецыяльнасці, на якую актыўна ідзе ў ліцэі набор, 10 месяцаў будуць займацца юнакі, якія маюць сярэднюю адукацыю. Вучэбнай праграмай прадугледжана 60 гадзін англійскай мовы, дзе паглыблена будуць вывучацца спецыяльныя тэрміны. А ў экзаменацыйнай камісіі пасля навучання будуць і прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозак (БАМАП). Ёсць дамоўленасць з вядомымі фірмамі, якія выдзяляць дадатковую тэхніку ў якасці наглядных дапаможнікаў для практычных заняткаў. А на будучае транспартныя кампаніі гатовы прыняць падрыхтаваных спецыялістаў. Тым больш, што пытанне гэта вырашаецца на дзяржаўным узроўні.

 
Главная
Карта сайта
Обратная связь
English version
Русская версия
 
Вход
Логин:
Пароль:
    Актуальные интервью и публикации


 
Цены на топливо
   руб.
Аи-92-K5 2.60
Аи-95-K5 2.70
Аи-98-K5 2.92
ДТ-K5 2.70
Газ 1.35

Курсы валют
    Информация о загруженности установленных мест для перегрузки (перецепки)


    Очереди в пунктах пропуска через границу Республики Беларусь


    Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь


    ГТК РБ


© 2026 БАМАП
infohub@bamap.org
Дизайн и программирование:
Abiatec