Архив новостей
2019
Ноябрь
  Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
44 28 29 30 31 1 2 3
45 4 5 6 7 8 9 10
46 11 12 13 14 15 16 17
47 18 19 20 21 22 23 24
48 25 26 27 28 29 30 1
    Перевозка грузов и пассажиров


    Поиск уведомлений и учетных талонов РФ и РК


    Укрвнештранс


Ðåéòèí&amp227;@Mail.ru
 
Вадзіцельскі клас

Вадзіцельскі клас

Нядаўна прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў магістральных аўтацягнікоў, які традыцыйна арганізоўвае Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў “БАМАП”. 11-е па ліку спаборніцтва праходзіла на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”. У конкурсе прынялі ўдзел лепшыя вадзіцелі-міжнароднікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод ганаровых гасцей былі міністр транспарту і камунікацый А.М.Аўраменка, старшыня Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў “БАМАП” М.І.Баравой, адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў аўтамабільнага транспарту, у тым ліку кіруючая кампанія холдынга “БелаўтаМАЗ”.

На пляцоўцы конкурсу можна было ўбачыць кіраўніцтва сістэмы адукацыі, непасрэдна педагогаў і навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі, дзе рыхтуюць ва­дзіцеляў-міжнароднікаў. Трэба аддаць належнае Асацыяцыі “БАМАП” пад шматгадовым старшынствам М.І.Баравога, якая выйшла з ініцыятывай да Міністэрства адукацыі аб падрыхтоўцы вадзіцеляў, якія маглі б працаваць на магістральных аўтацягніках. Кіраўніцтвам адукацыйнай галіны гэтая прапанова была падтрымана, быў распрацаваны план сумесных дзеянняў, і ўжо з 2011 года ў сістэме прафесійнай адукацыі вядзецца падрыхтоўка адпаведных кадраў. Пры сустрэчы з прадстаўнікамі навучальных устаноў міністр транспарту і камунікацый А.М.Аўраменка выказаў задавальненне сумеснай дзейнасцю двух галіновых міністэрстваў, Асацыяйцыі “БА МАП”, непасрэдна калектываў навучальных устаноў, транспартных прадпрыемстваў і арганізацый, якая ў выніку зладжаных дзеянняў прыносіць плён у вырашэнні кадравай палітыкі і фарміраванні працоўных рэсурсаў у сферы міжнародных перавозак.

За гады супрацоўніцтва 10 навучальных устаноў падрыхтавалі амаль 2 тысячы чалавек, якія засвоілі прафесію вадзіцель аўтамабіля (міжнародныя перавозкі) у інтэграцыі з кваліфікацыяй “слесар па рамонце аўтамабіляў”. З гэтага навучальнага года яшчэ 300 выпускнікоў школ вырашылі атрымаць гэтую прафесію. Адметна, што навучыцца кіраваць магістральным аўтацягніком выказваюць жаданне і замежныя грамадзяне. Так, у Мінскім ПТК мантажных і пад’ёмна-транспартных работ пачаў вучыцца грамадзянін В’етнама.

Для вырашэння задачы кадравага забеспячэння аўтамабільнай галіны БАМАП прыцягвае да навучання прафесіі вадзіцеля-міжнародніка і дарослае насельніцтва, а таксама стварае ўмовы для павышэння кваліфікацыі такой катэгорыі вадзіцеляў на працягу ўсяго прафесійнага шляху. Вялікую і эфектыўную работу па прафесійнай падрыхтоўцы вадзіцеляў і спецыялістаў для транспартных арганізацый краіны, па павышэнні кваліфікацыі педагогаў устаноў прафесійнай адукацыі, якія задзейнічаны ў навучанні будучых кадраў, праводзіць Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў “БА МАП-ВЕДЫ”. Цэнтр распрацоўвае вучэбныя і метадычныя дапаможнікі, вучэбныя праграмы, якія дазваляюць узняць якасць прафесійнай падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў на больш высокі ўзровень. За апошні час заўважна спрасціўся шлях выпускнікоў устаноў прафесійнай адукацыі ў транспартную сферу. У Дэкрэце кіраўніка дзяржавы № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, які ўступіў у сілу 26 лютага 2018 года, рэалізавана рашэнне аб адмене неабходнасці абавязковага двухгадовага стажу для набыцця права працаваць вадзіцелем-міжнароднікам. Такім чынам, выпускнікі ўстаноў прафесійнай адукацыі да дасягнення 21 года ўжо атрымліваюць доступ да прафесіі, а перавозчыкі — магчымасць аператыўна прымаць у штат і завяршаць падрыхтоўку (навучанне па катэгорыі “Е”) маладых вадзіцеляў.

Шэраг вядучых аўтатранспартных арганізацый нашай краіны ўзяў на сябе абавязацельствы базавых арганізацый для ўстаноў прафесійнай адукацыі, у якіх вядзецца падрыхтоўка вадзіцеляў-міжнароднікаў. Яны аказваюць ім матэрыяльную дапамогу ва ўмацаванні і абнаўленні вучэбнай базы, праводзяць вучэбныя заняткі і вытворчую практыку на сваёй тэрыторыі.

Як заўважыў старшыня Асацыяцыі “БА МАП” М.І.Баравой, правядзенне прафесійных конкурсаў пацвярджае статус вадзіцеляў-міжнароднікаў, стымулюе іх прафесійны рост, дазваляе фарміраваць у далейшым кадравы склад аўтатранспарт­ных прадпрыемстваў і арганізацый высокакваліфікаванымі працоўнымі рэсурсамі. А гэта сёння вельмі актуальна. У Беларусі адчуваецца дэфіцыт ва­дзіцельскіх кадраў, які ўласцівы практычна ўсім краінам. БАМАП пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, іншых міністэрстваў і ведамстваў планамерна і мэтанакіравана рэалізоўвае комплекс мер, якія скіраваны на забеспячэнне сектара перавозак прафесійнымі вадзіцелямі.

Конкурс з’яўляецца не толькі праверкай на прафесіяналізм нашых вадзіцеляў з улікам міжнародных стандартаў, але і адным з эфектыўных спосабаў прафарыентацыйнай работы сярод моладзі па папулярызацыі прафесіі вадзіцеля, павышэнні яе прэстыжу. Гэта ўнікальная магчымасць праявіць сваё майстэрства і дасягненні ў прафесіі.

Канкурсанты папярэдне прайшлі тэарэтычны тур, а ў практычным 15 каманд паказвалі сваё майстэрства па эканомным і фігурным ваджэнні. У цэлым у конкурсе ўдзель­нічала амаль 50 каманд, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны. Кожны з удзель­нікаў паказаў вадзіцельскі клас, а лепшыя атрымалі ўзнагароды і прызы.

Канкурсанты і госці спаборніцтва наведалі выставу транспартных сродкаў і спадарожных тавараў, была прадстаўлена насычаная забаўляльная праграма. На пляцоўках мерапрыемства можна было сустрэцца з прадстаўнікамі аўтатранспартных арганізацый, даведацца пра апошнія распрацоўкі аўтамабілебудавання, азнаёміцца ў рэальным часе з сучаснымі аўтамагістральнымі цягнікамі. Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” прадставіў свае лагістычныя і грузавыя магутнасці.


 
Главная
Карта сайта
Обратная связь
English version
Русская версия
 
Вход
Логин:
Пароль:
    Мир тяжелых моторов


 
цены на топливо
руб $
Аи-92-K5 1.58 0.63 0.55
Аи-95-K5 1.68 0.67 0.58
Аи-98-K5 1.81 0.72 0.63
ДТ-K5 1.68 0.67 0.58
Газ 0.89 0.36 0.31

 
&dhtml.getshorttext[information/turn/];
 
курсы валют
погода в Минске
Погода Минск на 6 дней
Информация сайта pogoda.by
расчет расстояния между городами
от:
до:
 

    Форум IRU по логистике и инновациям


    Очереди в пунктах пропуска через границу Республики Беларусь


    Сервис бронирования места в очереди на границе


    Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь


    ГТК РБ


    Академия IRU


    Транспарк


© 2019 БАМАП
infohub@bamap.org
Дизайн и программирование:
Abiatec