Архив новостей
2018
Октябрь
  Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
40 1 2 3 4 5 6 7
41 8 9 10 11 12 13 14
42 15 16 17 18 19 20 21
43 22 23 24 25 26 27 28
44 29 30 31 1 2 3 4
    iru world congress


    Топливные карты


    Мобильное приложение


    Перевозка грузов и пассажиров


    Поиск уведомлений и учетных талонов РФ и РК


    Укрвнештранс


Ðåéòèí&amp227;@Mail.ru
 
У ролі эксперта і дарадцы

У ролі эксперта і дарадцы

Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 3 машынабудавання стаў цэнтрам правядзення вялікага мерапрыемства, арганізаванага Асацыяцыяй “БАМАП” з удзелам сталічнай сістэмы адукацыі. На базе ліцэя прайшоў тэарэтычны тур ужо 11-га па ліку конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў магістральных аўтацягнікоў. У такіх спаборніцтвах не адзін раз удзельнічалі педагогі і навучэнцы навучальных устаноў прафесійнай адукацыі, у якіх арганізавана падрыхтоўка вадзіцеляў–міжнароднікаў. У афіцыйнай частцы мерапрыемства прынялі ўдзел работнікі Асацыяцыі “БАМАП” на чале са старшынёй М.І.Баравым, загадчыца сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама А.І.Чарных, дырэктар ліцэя А.С.Болбас, кіраўнікі іншых устаноў адукацыі, педагогі , навучэнцы.

Маршрут “Дакар-2018” --праз ліцэй

На пляцоўцы перад ліцэем была выстаўлена чарада магутных аўтацягнікоў самых сучасных мадыфікацый. Сярод іх вылучаўся яркім афармленнем знакаміты МАЗ, на якім беларускі экіпаж пад кіраўніцтвам вадзіцеля вышэйшага класу Сяргея Вязовіча заняў другое месца ў агульным заліку міжнароднай гонкі “Дакар-2018”, што стала для беларусаў лепшым вынікам у гісторыі.

Мерапрыемства ў ліцэі не было абмежавана толькі конкурснай праграмай. Для яго ўдзельнікаў быў праведзены семінар па тэме “Прафесійная кампетэнтнасць вадзіцеляў - асноватворны фактар канкурэнтаздольнасці арганізацый міжнароднага аўтатранспарту”, была арганізавана выстава, экспазіцыя якой была прысвечана супрацоўніцтву сістэмы прафесійнай адукацыі і Асацыяцыі “БАМАП”, а таксама ўдзельнікі сустрэчы маглі пазнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай мінскага ліцэя, з калектывам педагогаў і навучэнцаў. Такім чынам, фармат спаборніцтва дазволіў арганізаваць пляцоўку для зносін і абмену прафесійным вопытам і стварыць атмасферу добразычлівасці і спагады паміж сапраўднымі прафесіяналамі і тымі, хто толькі вучыцца імі стаць.

Мікалай Іванавіч Баравы ў сваім выступленні адзначыў, што Асацыяцыя “БАМАП” лічыць конкурс адным з элементаў вучэбнага працэсу ў прафесійнай падрыхтоўцы вадзіцеляў-міжнароднікаў і даволі значнай часткай прафарыентацыйнай работы для маладых людзей, якія стаяць на парозе прафесійнага выбару. Для спаборніцтваў нязменнымі застаюцца такія прыярытэты, як павышэнне прафесійнага майстэрства вадзіцеляў-міжнароднікаў, фарміраванне станоўчага іміджу сферы аўтамабільных перавозак і прыцягненне увагі моладзі да гэтай прафесіі.

Задачай конкурсу стала праверка ведаў ключавых палажэнняў айчыннага і міжнароднага заканадаўства, якія маюць прынцыповае значэнне для забеспячэння высокаякаснага ўзроўню міжнародных перевозок.Сярод іх таварна-транспартная накладная міжнароднага ўзору (CMR), Канвенцыя МДП і мытнага заканадаўства, Пагадненне ЕСТР (рэждым працы і адпачынку вадзіцеляў)і выкарыстанне лічбавага тахографа, арганізацыя і выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак (МАП).

Сёння ўсё часцей гучыць меркаванне выкарыстоўваць у сферы перавозак беспілотнікаў, якія ўяўляюць сабой аўтаномныя транспартныя сродкі, кіраванне якімі будзе ажыццяўляцца без непасрэднага ўдзелу чалавека. Аднак абысціся без яго ў такой сферы цяжка. Але пры гэтым сучасны вадзіцель аўтацягніка павінен мець прынцыпова новы ўзровень ведаў і прафесйных навыкаў з улікам выкарыстання інавацыйных тэхналогій, а значыць яго прафесійны ўзровень павінен пастаянна павышацца.

Прафесія вадзіцеля – у тройцы самых папулярных

У нашай краіне надаецца значная ўвага развіццю транспартна-лагістычнага сектара, а прафесія вадзіцеля ўваходзіць у тройку самых запатрабаваных у краіне, што было пацверджана і на сёлетней прыёмнай кампаніі. Нашы вадзіцелі-міжнароднікі перавозяць у год 14 млн грузаў за кошт амаль мільёна паездак. Гэтую работу забяспечваюць 18 тысяч грузавікоў. Што тычыцца аб’ёму экспарту паслуг, то ён вырас да ўзроўню мінулага года на 23%. Калі браць гэты працэнт у грашовым эквіваленце, то галіна міжнародных перавозак зарабіла ў мінулым годзе больш 1млрд долараў.

-- Дзякуючы ініцыятыве асацыяцыі і падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наша краіна ў 2011 годзе стала першай у СНД дзяржавай, дзе вадзіцеляў-міжнароднікаў рыхтуюць у сістэме прафтэхадукацыі, -- паведаміла адказны сакратар конкурса прафесійнага майстэрства, галоўны спецыяліст асацыяцыі Т.А.Ястраб. -- Спецыялізацыя “Вадзіцель аўтамабіля (міжнародныя перавозкі)” спецыяльнасці “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў” унесена ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіла весці падрыхтоўку кадраў па гэтай спецыялізацыі з адначасовым атрыманнем прафесіі “Слесар па рамонце аўтамабіляў”. Падрыхтоўка будучых вадзіцеляў-міжнароднікаў вядзецца на базе 9 і 11 класаў у 10 навучальных установах прафесійнай адукацыі нашай краіны. У мінулым годзе ў арганізацыі, якія ажыццяўляюць міжнародныя аўтаперавозкі, было працаўладкавана каля 300 выпускнікоў устаноў прафтэхадукацыі, якія прайшлі навучанне па гэтым профілі.

Па словах Таццяны Аркадзьеўны, Асацыяцыя “БАМАП” ўзяла на сябе ролю каардынатара ў пытаннях удасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для аўтамабільнай галіны, забяспечваючы баланс ўдзелу ў гэтай рабоце прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў прафтэхадукацыі і аўтатранспартных арганізацый.

Для забеспячэння высокага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі асацыяцыя і непасрэдна цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў “БАМАП-Веды”, базавыя аўтатранспартныя арганізацыі (а такіх каля 40) аказваюць навучальным установам істотную дапамогу ў матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні і забяспечваюць іх вучэбна-праграмнай дакументацыяй, метадычнымі і даведачнымі дапаможнікамі ў засваенні прафесіі вадзіцеля-міжнародніка. У цэнтры “БАМАП-Веды” праводзяцца курсы па павышэнні кваліфікацыі, тэматычныя семінары, трэнінгі для выкуладчыкаў і майстроў вытворчага навучання.

Стала добрай традыцыяй рэалізоўваць сумесныя праекты па ўкараненні ў навучанне перспектыўных метадычных распрацовак.Акрамя таго, вытворчая практыка арганізавана на аўтатранспартных прадпрыемствах, што павышае практыкаарыентаванасць прафесійнай падрыхтоўкі.

Увогуле ўзаемадзеянне асацыяцыі і Міністэрства адукацыі ў падрыхтоўцы вадзіцеляў-міжнароднікаў адбываецца на аснове Плана сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшыя гады.

А.С.Болбас ,дырэктар Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №3 машынабудавання, адзначыў, пры тым, што ва ўстанове не вядзецца падрыхтоўка вадзіцеляў-міжнароднікаў, ўсё ж яна мае прамое дачыненне да машынабудавання і непасрэдна да аўтамабільнай галіны.

-- Мы доўгія гады рыхтуем токараў, фрэзероўшчыкаў, электраманцёраў, зваршчыкаў, слесараў па рамонце аўтамабіляў, і па сутнасці з нашых выпускнікоў фарміруюцца рабочыя калектывы Мінскага трактарнага завода, Мінскага завода колавых цягачоў, “Мінсктранса”, якія з’яўляюцца для нас базавымі прадпрыемствамі, -- паведаміў Аляксандр Сяргеевіч. --.Цяпер мы вядзём падрыхтоўку і перападрыхтоўку вадзіцеляў тралейбуса і трамвая. І хто ведае, можа калі-небудзь мы таксама ўключымся ў падрыхтоўку вадзіцеляў-міжнароднікаў.

А інтарэс да гэтай прафесіі можна было назіраць у час мерапрыемства, калі навучэнцы ліцэя ў перапынку ад заняткаў стоўпіліся ля вялікагрузых аўтамабіляў, якія пракалясілі тысячы і тысячы кіламетраў міжнародных аўтабанаў і заехалі ў ліцэй…адпачнуць.

Мытня дае дабро

Па сутнасці супольніцтва вадзіцеляў-дальнабойшчыкаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе, на семінары выступіла ў ролі экспертаў і дарадцаў сумесна з педагогамі ўстаноў прафесійнай адукацыі па вызначэнні самых эфектыўных шляхоў прафесійнай падрыхтоўкі кадраў.

Уздзенскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй – адзін з першых, хто ўключыўся ў работу па арганізацыі падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў. За гэты час ліцэй умацаваў матэрыяльна-тэхнічную базу, педагогі атрымалі адпаведную падрыхтоўку у час павышэння кваліфікацыі, была праведзена маштабная прафарыентацыйная работа. Усе гэтыя накірункі рэалізоўваліся з дапамогай Асацыяцыі “БАМАП”. Напрыклад, вучэбна-дапаможная літаратура, якую прадстаўляе “БАМАП-ВЕДЫ” заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Яна даступная, зместава насычаная, можа выкарыстоўвацца навучэнцамі, педагогамі і тымі вадзіцелямі, якія праходзяць на базе ліцэя перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі.

Ліцэй кожны год фарміруе адну вучэбную групу па гэтай прафесіі. Пасля праведзенага анкетавання навучэнцы выказваюць матэваваны намер атрымаць кваліфікацыі па абслугоўванні аўтамабіля, а ў далейшым стаць вадзіцелям. З мінулага навучальнага года ў ліцэй на гэтую прафесію сталі прымаць выпускнікоў 9 класаў. Навучэнцы з першай такой групы сёння вучацца ўжо на трэцім курсе і ўзмоцнена вывучаюць курс, звязаны з міжнароднымі перавозкамі, у прыватнасці такі прадмет як “Асновы мытнага заканадаўства”, і мяркуючы па іх настроі, будучая прафесія ім да спадобы. Ліцэй мае статус вядучай навучальнай установы, якая займаецца навукова-метадычным забеспячэннем для падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў. З гэтай мэтай было падрыхтавана шэраг метадычных распрацовак, якія знайшлі прымяненне ў час навучання. У лік творчых, ініцыятыўных педагогаў ліцэя можна па праву аднесці выкладчыка Таццяну Іванаўну Голуб. Яна з самага пачатку ўвядзення новай прафесіі ў ліцэі выкладае спецпрадметы, і па кожным з іх распрацавала свае метады выкладання, каб найбольш эфектыўна праводзіць урокі для навучэнцаў і пастаянна іх удасканальвае. Кожны раз, як толькі Асацыяцыя “БАМАП” праводзіць з педагогамі сумеснае мерапрыемства, Таццяна Іванаўна прадстаўляе новы метадычны прадукт. Так было і на гэтай сустрэчы.

Электронная версія МДП

Таццяна Іванаўна Голуб стварыла электронны сродак навучання “Кніжка па міжнародных дарожных перавозках (МДП) і яе прымяненне. На барту аўтацягніка можна ўбачыць значок МДП, які азначае, што вадзіцель мае гэтую кніжку і згодна ёй перавозіць грузы.

Даведачна: МДП -- гэта міжнародны мытны дакумент, які пацвярджае, што ў адносінах тых тавараў, якія перавозяцца па працэдуры МДП, існуе міжнародная гарантыя. Іншымі словамі, гэта ўніверсальная транзітная сістэма, якая дазваляе ажыццяўляць транзітную перавозку тавараў з краіны адпраўлення ў краіну прызначэння пад мытнымі пячаткамі і пломбамі.

-- У электронным сродку навучання я сістэматызавала матэрыялы аб кніжцы МДП, аб Канвенцыі МДП (дакумент, у якім рэгламентуецца выкарыстанне гэтай кніжкі), і дэтальна прапрацавала запаўненне гэтай кніжкі, -- паведаміла Т.І.Голуб. -- ЭСН утрымлівае электронную мадэль дакумента, куды ўваходзяць вучэбныя тэсты са зваротнай сувяззю, якая дазваляе даведацца, ці правільны дадзены адказ на пастаўленае пытанне. Акрамя таго, у ЭСН ёсць гласарый, дзе сабраны тэрміны і вызначэнні, якія ў нарматыўных дакументах рэгламентуюць гэтую дзейнасць, ёсць раздзел, дзе рэкамендавана неабходная літаратура, як яе спіс, так і падрабязны агляд выданняў “БАМАП-Веды”. Яшчэ да гэтай мадэлі я распрацавала рабочы сшытак.

Таццяна Іванаўна мяркуе перанесці гэты сродак у ІТ-тэхналогіі, каб можна захоўваць ЭСН у мабільнай версіі для зручнасці. Выкладчык мяркуе, што яе распрацоўка будзе выкарыстана шырокім колам карыстальнікаў, у ліку якіх будуць навучэнцы, выкладчыкі і непасрэдна вадзіцелі-міжнароднікі. Напрыклад, выкладчыкі могуць выкарыстоўваць ЭСН з дапамогай метадычнай распрацоўкі ўрока з яго прымяненнем,якая распрацавана Таццянай Іванаўнай.

К.А.Княжэвіч, выкладчык Абласнога аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя Дзяржынска, таксама вельмі актыўна ўдзельнічае ў стварэнні вучэбна-метадычнага забеспячэння для падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў. Яна выкладае 3 спецпрадметы “Асновы мытнага заканадаўства”, “Эксплуатацыя транспартных сродкаў” і “Арганізацыя міжнародных перавозак”. Выкладчык уключылася ў работу па сістэме дыстанцыйнага навучання, якую выкарыстоўвае пры навучанні ў вучэбнай групе, дзе займаюцца вадзіцелі-прафесіяналы.Прадстаўлены Кацярынай Анатольеўнай дыстанцыйны курс па прадмеце “Арганізацыя міжнародных перавозак” дазваляе навучэнцу незалежна ад часу і месца знаходжання вярнуцца да той ці іншай тэмы навучання, паўтарыць матэрыял, прайсці тэсты, выкарыстаць дадатковы матэрыял.

-- Я выкарыстоўваю таксама кантрольныя тэставыя работы на камп’ютары, -- расказала К.А.Княжэвіч. -- Праграма разбіта па раздзелах, і ў кожным з іх яна дазваляе незалежна ацэньваць работу навучэнцаў. З дапамогай гэтай праграмы я магу праводзіць выніковае тэсціраванне. У выкладанні я таксама выкарыстоўваю прэзентацыі, відэаматэрыялы і іншыя сучасныя прыёмы і метады для павышэння якасці навучання.

Што тычыцца самой прафесійнай падрыхтоўкі, то навучэнцы ліцэя за перыяд навучання атрымоўваюць смежную прафесію вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі “С” і слесара па рамонту аўтамабіляў. А ў далейшым яны засвойваюць прафесію вадзіцеля міжнародных перавозак.


 
Главная
Карта сайта
Обратная связь
English version
Русская версия
 
Вход
Логин:
Пароль:
    Мир тяжелых моторов


 
цены на топливо
руб $
Аи-92-K5 1.39 0.63 0.55
Аи-95-K5 1.47 0.67 0.58
Аи-98-K5 1.58 0.72 0.63
ДТ-K5 1.47 0.67 0.58
Газ 0.79 0.36 0.31

 
&dhtml.getshorttext[information/turn/];
 
курсы валют
погода в Минске
Погода Минск на 6 дней
Информация сайта pogoda.by
расчет расстояния между городами
от:
до:
 

    Очереди в пунктах пропуска через границу Республики Беларусь


    Сервис бронирования места в очереди на границе


    Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь


    ГТК РБ


    Академия IRU


    Транспарк


© 2018 БАМАП
infohub@bamap.org
Дизайн и программирование:
Abiatec